2024 г. — 160 гадоў з часу пабудовы царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гарадзішча (Камянецкі р-н; 1864), помніка драўлянага народнага дойлідства
Першая вядомая царква ў Гарадзішчы (цяпер в. Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1587 г. Чарговую драўляную святыню са званіцай пабудавалі ў 1698 г. мясцовыя землеўладальнікі Аляксандр і Мікалай Махвіцы.
2024 г. –—110 гадоў з часу пабудовы Свята-Сімяонаўскай царквы ў г. Камянец (1914), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Старажытны г. Камянец Брэсцкай вобласці калісьці быў багаты праваслаўнымі храмамі. Паводле Іпацьеўскага летапісу ў 1276 г. пабудаваны абарончы слуп і на горцы «Кладуча» — першая царква Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Пазней была ўзведзена царква Раства Хрыстова, яшчэ пазней — Уваскрэсення Хрыстова, пры ёй быў адкрыты мужчынскі манастыр, з 1711 г. па 1885 г. дзейнічала Спаса-Праабражэнская царква.
Гісторыя Свята-Сімяонаўскага прыходу пачалася яшчэ ў другой палове ХVI ст. У 1562 г. прыхаджане пабудавалі з дрэва царкву на пагорку, які з усходу абмываўся безназоўным прытокам ракі Лясная.
14 снежня 2023 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі (Брэсцкі р-н; 2013)
Сядзібна-паркавы ансамбль ХVІІІ ст. у в. Скокі Брэсцкага раёна – помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва, адзін з нямногіх на Беларусі, што цудам захаваўся да нашага часу. Планіроўка ансамбля рэгулярная сіметрычна-восевая, у цэнтры знаходзіцца двухпавярховы панскі дом. Аднапавярховыя бакавыя флігелі і капліца-пахавальня не зберагліся. За домам – парк рэгулярнага тыпу з цэнтральнай і дзвюма бакавымі паралельнымі алеямі, якія выходзяць да ракі Лясная.
24 ліпеня 2023 г. — 30 гадоў з часу заснавання раённага краязнаўчага музея – музея-сядзібы «Пружанскі палацык» у г. Пружаны (1993)
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт 24 ліпеня 1993 г. выдаў загад аб стварэнні раённага краязнаўчага музея. Першапачаткова музей размяшчаўся ў будынку бібліятэкі, якой на дадзены момант няма, і складаўся з экспанатаў, сабраных абласным краязнаўчым клубам «Спадчына». У 1998 г. музей быў перанесены ў будынак гарадскога сядзібнага дома — помніка архітэктуры, пасля яго рэстаўрацыі ў 1989–1998 гг.
Гісторыя Пружанскай гарадской сядзібы багатая і цікавая. Яе з’яўленне і росквіт звязаны з родам Швыкоўскіх, тры пакаленні якіх валодалі Пружанамі. Пры апошнім — Валенціі Швыкоўскім (1817–1990) — у сярэдзіне ХІХ ст. па праекту вядомага італьянскага архітэктара Фрацыска Марыя Ланцы быў пабудаваны ў стылі неарэнесансу сядзібны дом, які сталі называць «палацыкам» (маленькі палац). Дом асіметрычны, 1–3-павярховы, складаецца з дзвюх груп рознавялікіх аб’ёмаў, злучаных аднапавярховым корпусам і 4-павярховай вежай.
2023 г. — 290 гадоў з часу пабудовы Троіцкага касцёла ў в. Воўчын (Камянецкі р-н; 1733), помніка архітэктуры позняга барока
У вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца адметны каталіцкі храм – Троіцкі касцёл. Помнік архітэктуры звязаны з гістарычнымі падзеямі, што адбывалася на Беларусі ў розны час. Першыя ўспаміны пра мястэчка Воўчын належаць да ХVI ст., калі яно належала Солтанам. У другой чвэрці ХVІІ ст. новы ўладальнік маёнтка А. Корвін-Гасеўскі ахвяраваў значныя сродкі на пабудову драўлянага касцёла, падмуркі якога заклалі ў 1629 г.
2023 г. — 150 гадоў з часу пабудовы царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Рэчыца (Камянецкі р-н; 1873), помніка архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці мае сваю адметную гісторыю. У 1567 г. пазначана як уладанне Паца. На 1588 г. фальварак Рэчыцкі ў Берасцейскім старастве ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі.
2022 г. — 145 гадоў з часу пабудовы храма Святога апостала Андрэя Першазваннага ў в. Пашукі (Камянецкі р-н; 1877), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Першую царкву ў вёсцы Пашукі (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) у 1603 г. фундавалі Пацы. Чарговы фундуш на царкву Нараджэння Багародзіцы 20 мая 1630 г. надалі Агаф’я Багданаўна Сапежанка і жонка берасцейскага падкаморыя Паца, што вядома з пацвярджальнага фундушовага запісу ад 26 сакавіка 1764 г, зробленага ўладальнікам Пашукоў Аляксандрам Тышкоўскім. Гэта царква прастаяла 145 гадоў. Затым была пабудавана Свята-Ануфрыеўская царква, год будавання якой невядомы. Наступны царкоўны фундуш Пацы зрабілі ў 1641 г.
2022 г. — 150 гадоў з часу пабудовы царквы Праабражэння Гасподняга ў в. Трасцяніца (Камянецкі р-н; 1872), помніка народнага драўлянага дойлідства
Праваслаўная царква ў вёсцы Трасцяніца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці існавала ўжо ў 1541 г., калі ўладальнік мясцовых зямель Аляксандр Хадкевіч дараваў ёй фундуш. У 1685 г. канюшы ВКЛ Стэфан Францыск Сапега, знаходзячыся ў сваім спадчынным маёнтку Трасцяніца дараваў права на прыход святару Яну Духноўскаму, пры гэтым быў пацверджаны ранейшы дзедаўскі фундуш. З гэтага вынікае, што царква існавала не менш як 30–40 гадоў да 1685 г., але звестак пра гэты старажытны помнік не захавалася.
2022 г. – 110 гадоў з часу пабудовы Свята-Успенскай царквы ў в. Паніквы (Камянецкі р-н; 1912), помніка драўлянага народнага дойлідства
Дакладная дата заснавання Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Паніквы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці невядомая. Некаторыя гісторыкі адносяць час будаўніцтва храма да 1710 г. ці 1717 г., іншыя – да канца XIX ст.
2022 г. – 230 гадоў з часу пабудовы сінагогі ў г. Століне (1792), помніка іудзейскай рэлігійнай архітэктуры
У ХVIII ст. у мястэчку Столін Берасцейскага ваяводства (цяпер г. Столін Брэсцкай вобласці), пражывала больш за 400 яўрэяў, яны складалі амаль палову насельніцтва мястэчка. У 1792 г. у цэнтры мястэчка іудзейская абшчына (кагал) пабудавала сінагогу, якая з’яўлялася цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця абшчыны.